Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бел

[англ. A. Bell = прозвішча амер. вынаходцы (1847—1922)]

лагарыфмічная адзінка адносін дзвюх фізічных велічынь (энергій, магутнасцей, токаў і інш.).

беладо́нна

(іт. belladonna = літар. прыгожая дама)

травяністая расліна сям. паслёнавых з чорнымі ягадамі, пашыраная ў Еўропе і Малой Азіі; дае атрапін; красаўка.

белалгі́н

[ад бел(адонна) + (ан)альгін]

лекавы проціспазматычны, болесуцішальны і процікіслотны прэпарат пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту.

беламка́нда

(н.-лац. belamcanda)

травяністая расліна сям. касачовых з вузкім лісцем і буйнымі чырванавата-бурымі кветкамі, пашыраная ў Японіі, Кітаі, Індыі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

белані́дый

(н.-лац. belonidium)

сумчаты грыб сям. гіялосцыфавых, які развіваецца на адмерлых сцёблах травяністых раслін.

белаперо́на

(н.-лац. beloperone)

вечназялёная паўкустовая расліна сям. акантавых з яйцападобным лісцем і сабранымі ў коласападобныя суквецці кветкамі, пашыраная ў Мексіцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

белатаміна́л

[ад бела(донна) + (эрга)тамін + (фенабарбіт)ал]

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры бяссонніцы, клімактэрычных неўрозах і інш.

белемні́ты

(н.-лац. belemnitidae, ад гр. belemnon = баявая сякера)

атрад вымерлых галаваногіх малюскаў, жылі ў карбонепалеагене.

белетры́ст

(ад фр. belles-lettres = прыгожая славеснасць)

аўтар апавядальных мастацкіх твораў.

белетры́стыка

(ад фр. belleslettres = прыгожая славеснасць)

1) мастацкая проза;

2) апавядальная літаратура займальнага характару.