Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бро́вар

(польск. browar, ад с.-н ням. bruwer)

піваварны або вінакурны завод у мінулым.

бро́йлер

(англ. broiler, ад broil = смажыць, пячы)

кураня ва ўзросце 60 сутак, якое важыць 1,4—1,6 кг.

бро́кер

(англ. broker)

асоба або фірма, якая спецыялізуецца на пасрэдніцкіх біржавых аперацыях за плату ў форме пэўнага працэнта ад сумы здзелкі (параўн. маклер).

бром

(н.-лац. bromum, ад гр. bromos = дрэнны пах)

хімічны элемент з групы галагенаў, цёмна-чырвоная едкая вадкасць, выкарыстоўваецца ў медыцыне і фатаграфіі.

броматаме́трыя

(ад браматы + -метрыя)

метад колькаснага аналізу, пры якім асноўным рэагентам з’яўляецца цітраваны раствор брамату калію.

бромацэто́н

(ад бром + ацэтон)

арганічнае злучэнне, сумесь ацэтону з бромам, бясколерная вадкасць з слёзатачывымі і атрутнымі ўласцівасцямі.

бромінды́га

(ад бром + індыга)

бромзамешчаны індыга, кубавы фарбавальнік яркіх тонаў ад чырвона-фіялетавага да зеленавата-сіняга колеру; выкарыстоўваецца для фарбавання баваўняных і віскозных тканін.

бромкамфара́

(ад бром + камфара)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры павышанай нервовай узбудлівасці, неўрастэніі, неўрозах сэрца і інш.

бро́нза

(фр. bronze)

1) сплаў на аснове медзі, у якім дабаўкамі з’яўляюцца волава, алюміній, берылій, крэмній, свінец, хром і іншыя элементы, за выключэннем цынку і нікелю;

2) мастацкія вырабы з такога сплаву;

3) перан. колер, падобны да колеру бронзы.

бронзаграфі́т

(ад бронза + графіт)

сітаваты антыфрыкцыйны матэрыял, спечаны на аснове алавяністай бронзы і графіту; выкарыстоўваецца на выраб падшыпнікаў слізгання.