Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лу́бін

(польск. łubin, ад лац. lupinus = воўчы)

травяністая расліна сям. бабовых з прамым сцяблом, буйным лісцем і пахучымі кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах; на Беларусі высяваецца для ўгнаення і на корм жывёле.

лубрыка́тар

(ад лац. lubricare = рабіць слізкім)

прыбор для аўтаматычнай змазкі пад ціскам дэталей машын і механізмаў, якія труцца.

лу́да

(карэл. luodo)

невялікі камяністы востраў, пазбаўлены расліннасці (напр. на ўзбярэжжы Белага мора).

лудзі́ты

(англ. Luddites, ад N. Ludda = прозвішча рамесніка, які, згодна з паданнем, першым разбіў свой вязальны варштат у знак пратэсту супраць самавольства гаспадара)

удзельнікі стыхійных рабочых хваляванняў у Англіі ў другой пал. 18 — пач. 19 ст. супраць прымянення машьш, якія павялічвалі колькасць беспрацоўных.

лудло́ў

(ангал. I. Ludlow = прозвішча амер. канструктара)

наборная радковаадліўная вялікакегельная машына з ручным наборам матрыц.

лу́за

(польск. luza)

адтуліна ў бартах більярднага стала, у якую падае шар.

луідо́р

[фр. louis d’or = залаты Луі, ад Louis = імя фр. караля Людовіка XII (1601—1693) + d’or = з золата]

старадаўняя французская залатая манета (17—18 ст.).

лукраты́уны

(лац. lucrativus = які прыносіць карысць)

даходны, які дае вялікі прыбытак (напр. л-ая паездка за мяжу).

лумп

(англ. lump = грудка)

цукар-пясок невысокай якасці, які атрымліваецца з адходаў рафінаднай вытворчасці.

лунаці́зм

(н.-лац. lunatismus, ад лац. luna = месяц)

тое, што і самнамбулізм.