Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ля

(лац. la)

шосты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

лякро́с

(фр. la crosse = клюшка)

спартыўная камандная канадская гульня з мячом і ракеткай-клюшкай.

лялема́нцыя

(н.-лац. lallemantia)

травяністая расліна сям. губакветных з ланцэтападобным лісцем і белаватымі кветкамі, пашыраная ў Іране, Індыі, Пакістане; дае тэхнічны алей; на Беларусі — вопытныя пасевы.

ля́ліус

(н.-лац. colisa lalius)

рыба атрада акунепадобных, пашыраная ў вадаёмах Індыі; вядома як акварыумная.

лямава́ць

(польск. lamować, ад фр. lame = бляшка, паясок)

абшываць край матэрыялу, адзення іншым матэрыялам, тасьмой, футрам.

ля́мант

(польск. lament, ад лац. lamentum)

1) крык, плач са скаргамі, жальбамі;

2) жанр старажытнай беларускай літаратуры, празаічны або вершаваны твор, напісаны з выпадку смерці якой-н. значнай асобы, а таксама вялікага асабістага ці грамадскага няшчасця.

лямантава́ць

(польск. lamentować, ад лац. lamentari)

моцна і працягла крычаць, галасіць.

лямбліёз

(ад лямблія)

захворванне органаў стрававання чалавека, якое выклікаецца лямбліямі.

ля́мблія

(н.-лац. lamblia, ад рус. В. Лямбль = прозвішча рус. ўрача 19 ст.)

прасцейшае класа жгуцікавых; паразітуе ў кішэчніку млекакормячых (грызуноў), птушак, паўзуноў і земнаводных, у тонкім кішэчніку, жоўцевых пратоках і пузыры чалавека, выклікае страўнікава-кішачныя захворванні.

ляме́нта

(іт. lamento, ад лац. lamentum = рыданне)

назва п’ес жалобнага, журботнага характару, шырока вядомых у музыцы барока.