вэ́ксаль
(ням. Wechsel = літар. абмен)
пісьмовае даўгавое абавязацельства ўстаноўленай законам формы, якое выдаецца пазычальнікам (вэксалядаўцам) крэдытору (вэксалетрымальніку) і дае апошняму права патрабаваць ад пазычальніка выплаты ва ўстаноўлены тэрмін пэўнай сумы грошай; від каштоўных папер.
вэ́люм
(лац. velum = заслона)
кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша, як частка шлюбнага (белы) або жалобнага (чорны) убору.
вэ́ндзіць
(польск. wędzić)
акурваць дымам мяса, сала, рыбу, каб надаць ім пэўныя смакавыя якасці і засцерагчы ад псавання.