Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ве́ктар

(лац. vector = які нясе)

мат. 1) адрэзак прамой, які мае пэўнае становішча і напрамак;

2) велічыня, якая характарызуецца памерам і напрамкам і можа быць геаметрычна прадстаўлена ў выглядзе адрэзка.

вектаркардыягра́фія

(ад вектар + кардыяграфія)

метад рэгістрацыі і вывучэння электрычных працэсаў, якія ўзнікаюць у сэрцы.

вектарме́тр

(ад вектар + -метр)

электрычны прыбор для вымярэння сярэдняга значэння велічыні і фазы пераменнага току або электрычнага напружання.

ве́ктарны

(ад вектар)

які характарызуецца як вектар або мае адносіны да вектара;

в-ае злічэнне — раздзел матэматыкі, які вывучае розныя аперацыі над вектарамі;

в-ае поле — вобласць прасторы, у кожным пункце якой пракладзены вектар.

ве́ктар-фу́нкцыя

(ад вектар + функцыя)

функцыя, значэнні якой з’яўляюцца вектарамі.