Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

веда́нта

(санскр. vādānta = канец, завяршэнне Ведаў)

1) рэлігійна-філасофскае вучэнне ў Індыі, якое прапаведуе яднанне чалавечай душы з бажаством;

2) старажытнаіндыйскія філасофска-містычныя трактаты, якія змяшчаліся ў канцы Ведаў.

ве́джвуд

[англ. D. Wedgwood = прозвішча англ. кераміка (1730—1795)]

разнавіднасць англійскага фарфору з белымі рэльефнымі фігурамі на каляровым фоне.

ве́ды

(санскр. vāda = веданне)

старажытныя помнікі індыйскай літаратуры, якія змяшчаюць рэлігійныя гімны, абрадавыя прадпісанні, заклінанні і міфы.

веды́зм

(ад веды)

старажытная рэлігія, заснаваная ў Індыі ў канцы 2 тысячагоддзя да н.э., для якой характэрна абагаўленне сіл прыроды; асновы ведызму выкладзены ў Ведах.