Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чэйн

(англ. chain = літар. ланцуг)

адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 22 ярдам або 20,1168 м.

чэк

(англ. check)

1) дакумент, у якім даецца распараджэнне банку выдаць ці пералічыць прад’яўніку пэўную суму грошай з бягучага рахунку асобы, што падпісала гэты дакумент;

2) квітанцыя касы аб прыёме грошай ад пакупніка, якая прад’яўляецца прадаўцу для атрымання тавару.

чэкме́нь

(тур. čekmen = сукно; доўгая вопратка)

старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне каўказскага тыпу ў выглядзе паўкафтана, пашытага ў талію са зборкамі ззаду.

чэле́ста

(іт. celesta, ад лац. caelestis = нябесны)

пласціначны ўдарна-клавішны музычны інструмент, які знешне нагадвае невялікае піяніна або фісгармонію; пры гранні на ім утварае прыемныя меладычныя гукі, падобныя на звон званочкаў.

чэ́мбала

(ад іт. clavicembalo)

адна з назваў клавесіна.

чэмпіён

(англ. champion, фр. champion, ад лац. campio = б’юся, змагаюся)

пераможца ў спартыўных спаборніцтвах, гульнях на першынство, а таксама асоба або каманда, удастоеныя такога звання.

чэмпіяна́т

(фр. championnat)

спаборніцтва на званне чэмпіёна ў якім-н. відзе спорту або ў спартыўных гульнях.

чэ́стэр

(англ. Chester = назва мясцовасці ў Англіі)

сорт вострага цвёрдага сыру.