ёд
(н.-лац. iodium, ад гр. iodes = іржавы)
1) хімічны элемент з групы галагенаў, рэчыва ў выглядзе цёмна-шэрых крышталёў, якое здабываецца галоўным чынам з марскіх водарасцяў; выкарыстоўваецца ў медыцыне, фатаграфіі, тэхніцы;
2) спіртавы раствор гэтага рэчыва, прызначаны для медыцынскіх мэт.
ёдаме́трыя ёдаметры́я
(ад ёд + -метрыя)
метад колькаснага аналізу, што грунтуецца на рэакцыях акіслення, асноўным рэагентам якіх з’яўляецца ёд.
ёдафо́рм
(фр. iodoforme)
лячэбны прэпарат, арганічнае злучэнне ёду ў выглядзе крышталічнага жоўтага парашку; выкарыстоўваецца як антысептычны сродак.
ёдль
(ням. Jodel)
жанр народных песень у альпійскіх горцаў.
ёды́ды
(ад ёд)
злучэнні ёду з іншымі элементамі; выкарыстоўваюцца ў медыцыне, фатаграфіі і інш.