Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кты́тар

(гр. ktitor = літар. заснавальнік)

царкоўны стараста.

ктэнамі́цэс

(н.-лац. ctenomyces)

сумчаты грыб сям. гімнааскавых, які развіваецца на пер’і птушак.

ктэнафо́ры

(ад гр. kteis, ktenos = грэбень + -фор)

клас беспазваночных жывёл тыпу кішачнаполасцевых, якія пашыраны ва ўсіх морах.

ктэні́дыі

(н.-лац. ctenidia, ад гр. kteis, -enos = грэбень)

1) органы дыхання ў малюскаў; жабры;

2) грэбеняпадобныя хіцінавыя пласцінкі на галаве, радзей на грудзях і брушку ў некаторых насякомых.

ктэно́ідны

(ад гр. kteis, -enos = грэбень + -оід);

к-ая луска — разнавіднасць касцявой лускі касцістых рыб.