Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кек

(англ. cake = зацвердзяваць)

слой цвёрдых часцінак, які застаецца пасля фільтрацыі суспензій, або нерастваральныя рэшткі пасля вышчалачвання вышчалочвання каштоўных кампанентаў з руды.

кекенме́дынгі

(дацк. kokkenmodding = кухонныя адыходы)

скапленні скопішчы ракавін і касцей з вугальнымі праслойкамі, каменнымі прыладамі і іншымі рэчамі, якія знаходзяцца ў адкладах часоў неаліту на месцы стаянак старажытных рыбакоў і паляўнічых.

кекс

(англ. cakes = пірожныя)

кандытарскі выраб са здобнага цеста з разынкамі або карынкай.

кекуо́к

(англ. cakewalk)

танец амерыканскіх неграў, які ўвайшоў у моду ў пач. 20 ст. у Амерыцы і Еўропе.