Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ю́нга

(ням. Junge = юнак)

падлетак на судне, які рыхтуецца стаць матросам.

юнгерма́нія

(н.-лац. jungermannia)

пячоначны мох сям. юнгерманіевых, які трапляецца на гнілой драўніне ў вільготных і забалочаных лясах, на аголенай глебе па берагах рэк і ручаёў.

юнгшту́рм

(ням. Jungsturm)

арганізацыя рэвалюцыйнай нямецкай моладзі, створаная ў 1924 г. для барацьбы з фашызмам.

юніёр

(лац. iunior = малодшы)

спартсмен ад 18 да 20 гадоў, які ўдзельнічае ў спаборніцтвах сваёй узроставай групы.

ю́нкер

(ням. Junker = малады дваранін)

1) выхаванец ваеннага вучылішча, якое рыхтавала афіцэраў у царскай Расіі;

2) памешчык у былой Прусіі.