Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

юра́

(фр. Jura = назва гор у Францыі і Швейцарыі)

другі перыяд мезазою ў гісторыі Зямлі, які працягваўся 55—58 млн. гадоў.

ю́рскі

(ад юра);

ю. перыяд — тое, што і юра.

юрт

(цюрк. iurt)

сукупнасць уладанняў асобных татарскіх ханстваў.

ю́рта

(цюрк. jurt)

пераноснае жыллё з конусападобным дахам у качавых народаў Азіі.

юрыдыза́цыя

(ад юрыдычны)

наданне прававога характару якім-н. фактам, адносінам; перабольшанае падкрэсліванне юрыдычнага боку якога-н. пытання.

юрыды́чны

(лац. iuridicus = судовы)

1) звязаны з прававымі нормамі і іх практычным прымяненнем (напр. ю-ая дапамога);

2) звязаны з вывучэннем права (напр. ю-ая адукацыя);

3) які мае адносіны да арганізацыі работы ў галіне права (напр. ю-ая кансультацыя, ю-ыя органы).

юрысды́кцыя

(лац. iunsdictio = судаводства)

1) права праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні;

2) круг паўнамоцтваў судовага або адміністрацыйнага органа па прававой ацэнцы канкрэтных фактаў і прымяненню прадугледжаных законам санкцый.

юрыско́нсульт

(лац. iurisconsultus = правазнавец)

службовая асоба юрыдычнай службы міністэрства, ведамства, прадпрыемства, установы, арганізацыі па практычных пытаннях права і абароны інтарэсаў гэтай арганізацыі ў юрыдычных органах.

юрыспрудэ́нцыя

(лац. iurisprudentia = веданне права)

1) сукупнасць навук аб праве, правазнаўства;

2) практычная дзейнасць юрыста.

юры́ст

(с.-лац. iurista)

спецыяліст у галіне юрыспрудэнцыі, дзеяч судовых органаў.