юбе́я
(н.-лац. jubaea)
дрэва сям. пальмавых з ядомымі пладамі, з соку якіх вырабляецца віно; расце на ўзбярэжжы Чылі; слановая пальма.
юбіле́й
[п.-лац. iubilaeus (annus) = юбілейны год, ад ст.-яўр. jōbēl = баран]
гадавіна якой-н. падзеі, дзейнасці якой-н. асобы, існавання ўстановы, горада, а таксама святкаванне гэтай гадавіны.