Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нувары́ш

(фр. nouveau riche = новы багач)

асоба, якая спрытна і хутка абагацілася на спекуляцыях.

нуві́стар

(ад іт. nuovo = новы + vista = выгляд)

звышмініяцюрная металакерамічная прыёмнаўзмацняльная лямпа; выкарыстоўваецца ў малагабарытнай радыёэлектроннай апаратуры павышанай надзейнасці.

нуга́

(фр. nougat, ад лац. nux = арэх)

кандытарскі выраб з салодкай арэхавай масы.

нуды́зм

(фр. nudisme, ад лац. nudus = голы)

прапаганда культу аголенага цела.

нуклеазі́ды

(ад лац. nucleus = ядро)

прыродныя і сінтэтычныя злучэнні, якія складаюцца з рэштак пурынавых або пірымідынавых асноў, звязаных з рыбозай, уваходзяць у склад нуклеатыдаў.

нуклеа́зы

(ад лац. nucleus = ядро)

ферменты, якія расшчапляюць нуклеінавыя кіслоты і іх вытворныя ў жывёльных і раслінных арганізмах.

нуклеапратэі́ды

(ад лац. nucleus = ядро + пратэіды)

складаныя рэчывы, пабудаваныя з простых бялкоў і нуклеінавых кіслот, уваходзяць у склад ядзер і цытаплазмы ўсіх раслінных і жывёльных клетак.

нуклеа́рны

(н.-лац. nuclearis, ад лац. nucleus = ядро)

які мае адносіны да ядра.

нуклеаты́ды

(ад лац. nucleus = ядро)

арганічныя злучэнні, у склад якіх уваходзяць вуглявод, рэштка фосфарнай кіслаты і вытворныя пурыну або пірамідыну; выконваюць важную ролю ў абмене рэчываў у раслінных і жывёльных арганізмах.

нуклеі́н

(ад лац. nucleus = ядро)

арганічнае рэчыва, багатае фосфарам, якое змяшчаецца ў клетачных ядрах.