Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нулісо́мія

(ад лац. nullus = нізкі + сома)

адсутнасць у храмасомным наборы клетак арганізма якой-н. пары гамалагічных храмасом у норме, уласцівай дадзенаму віду; прыватны выпадак анеуплаідыі.

нуліфіка́цыя

(н.-лац. nullificatio, ад лац. nullus = ніякі + facere = рабіць)

пазбаўленне ўсякага значэння, ануляванне;

н. грошай — скасаванне дзяржавай абясцэненых папяровых грашовых знакаў.

нуль

(лац. nullus = ніякі)

1) лічбавы знак «О», які абазначае адсутнасць велічыні; прыпісаны да лічбы справа ўдзесяцярае яе;

2) умоўная велічыня, адносна якой вылічаюцца іншыя велічыні;

3) перан. што-н. вельмі малое, нікчэмнае (напр. н. вынікаў, н. увагі).

нуль-індыка́тар

(ад нуль + індыкатар)

прыбор для фіксавання адсутнасці электрычнага току або напружання ў электрычным ланцугу (напр. гальванометр, фотаэлемент і інш.).