Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ньюс-рэ́ліс

(фр. news-relise)

тэхнічныя дадзеныя аб тавары, аб самой кампаніі, якія дазваляюць спажыўцу атрымаць шырокую інфармацыю аб прадмеце размовы.

нью́тан

[англ. LNewton = прозвішча англ. фізіка (1643—1727)]

адзінка вымярэння сілы ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная сіле, якая целу масай 1 кг надае паскарэнне 1 м/с​2.

ньюфа́ўндленд

(англ. Newfoundland = назва вострава ля ўсходніх берагоў Паўн. Амерыкі)

парода буйных службовых сабак з доўгай чорнай шэрсцю, якія выкарыстоўваюцца для выратавання тапельцаў і як вартаўнічыя; вадалаз.

нью-гемпшы́р

(англ. New Hampshire = назва штата ў ЗША)

мяса-яечная парода курэй, выведзеная ў ЗША.