Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кіл

(тур. kil)

гліністая горная парода зялёна-жоўтага або светла-жоўтага колеру, якая змяшчае вялікую колькасць шчолачаў; выкарыстоўваецца для ачысткі нафтапрадуктаў, мыцця бялізны ў марской вадзе і інш.

кіла-

(фр. kilo, ад гр. chilioi = тысяча)

. першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «тысяча».

кілава́т

(ад кіла- + ват)

адзінка вымярэння магутнасці электрычнага току, роўная 1000 ват.

кілаво́льт

(ад кіла- + вольт)

адзінка розніцы электрычных патэнцыялаў, электрычнага напружання і электрарухальнай сілы, роўная 1000 вольт.

кілаво́льт-ампе́р

(ад кілаволып + ампер)

адзінка вымярэння сілы электрычнага току (здабытку з ліку кілавольт на лік ампераў).

кілаге́рц

(ад кіла- + герц)

адзінка частаты ваганняў, роўная 1000 герц.

кілагра́м

(ад кіла- + грам)

асноўная адзінка масы ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная масе міжнароднага прататыпу кілаграма (плацінавай цыліндрычнай гіры, якая захоўваецца ў Нацыянальным архіве Францыі).

кілаграмаме́тр

(ад кілаграм + метр)

адзінка вымярэння энергіі (работы), роўная рабоце, што затрачваецца для падняцця масы ў 1 кілаграм на вышыню 1 метр.

кілагра́м-кало́рыя

(ад кілаграм + калорыя)

тое, што і кілакалорыя.

кілагра́м-ма́са

(ад кілаграм + маса)

адзінка масы ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная 1000 г.