Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кімагра́фія

(ад гр. kyma = хваля + -графія)

метад даследавання дзейнасці пэўных органаў (напр. сэрца, вен, мышцаў) пры дапамозе кімографа.

кімано́

(яп. kimono)

1) традыцыйнае мужчынскае і жаночае адзенне ў японцаў — халат з поясам і шырокімі рукавамі;

2) асобы крой рукава ў жаночым адзенні.

кімберлі́т

(ад англ. Kimberley = назва горада ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы)

магматычная горная парода чорнага колеру з сінім або зялёным адценнямі, алмазаносная.

кімва́л

(гр. kymbalon)

старадаўні ўдарны музычны інструмент, які складаецца з дзвюх медных талерак.

кімо́граф

(ад гр. kyma = хваля + -граф)

прыбор для графічнай рэгістрацыі ціску крыві, скарачэння мышцы і інш.