Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каці́равацца

(фр. se coter)

1) быць у абароце на біржы, мець тую або іншую цану (аб каштоўных паперах, таварах, валюце);

2) перан. мець тую або іншую ацэнку ў вачах грамадства.

каці́раваць

(ням. kotieren, ад фр. coter)

вызначаць біржавую цану (курс) каштоўных папер, тавараў, замежнай валюты.

ка́цык

(ісп. cacique, з індз.)

1) індзейскі правадыр у Цэнтр. Амерыцы да яе заваявання іспанцамі;

2) уплывовы палітык мясцовага маштабу ў некаторых краінах Лац. Амерыкі і ў Іспаніі.