Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кайданы́, кайда́ны

(тур. kajdāni, ад ар. qajdāni)

1) жалезныя кольцы, змацаваныя ланцугом, для надзявання на ногі і рукі вязням;

2) перан. тое, што звязвае чалавека, пазбаўляе яго волі (напр. к. рабства).

ка́йзер

(ням. Kaiser, ад лац. caesar = цэзар)

імператар у «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (962—1806 гг.) і Германскай імперыі (1871—1918 гг.).

кайло́

(рус. кайло, ад ням. Keil = клін)

ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным дзяржанні для адколвання кускоў горных парод.

кайма́

(цюрк. kajma)

паласа па краі якога-н. прадмета, тканіны, якая адрозніваецца колерам, матэрыялам.

кайма́н

(ісп. caiman, ад індз. akayuman)

кракадзіл з панцырам на спіне і на жываце, які водзіцца ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы.

кайназо́й

(ад гр. kainos = новы + zoe = жыццё)

самая новая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая распачалася 67 мільёнаў гадоў таму назад.

кайназо́йскі

(ад гр. kainos = новы + zoe = жыццё);

к-ая эра — тое, што і кайназой.

кайнафі́т

(ад гр. kainos = новы + -фіты)

этап эвалюцыі расліннага покрыва Зямлі, які змяніў мезафіт.

кайнэ́

(гр. koine)

агульнанародная мова, што ўзнікла на аснове якога-н. пашыранага дыялекту або некалькіх дыялектаў.

ка́йра

(ад эст. kaur)

марская палярная птушка сям. чысцікавых з чарнавата-бурым апярэннем зверху і белым знізу.