Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́са

(іт. cassa)

1) установа або аддзяленне ва ўстанове, на прадпрыемстве для прыёму і выдачы грошай (напр. ашчадная к., білетная к.);

2) скрынка, шафа для захоўвання грошай;

3) наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства, арганізацыі;

4) раздзеленая на ячэйкі скрынка са шрыфтам для набору.

касава́ць

(польск. kasować, ад лац. cassare)

1) закрэсліваць, выкрэсліваць што-н.;

2) перан. адмяняць што-н. (напр. к. кантракт).

каса́ндра

(гр. Kassandra = імя прарочыцы, дачкі траянскага цара Прыяма ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

вечназялёная кустовая расліна сям. верасовых, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах Еўразіі і Паўн. Амерыкі; балотны верас.

каса́цыя

(с.-лац. cassatio = адмена, знішчэнне)

1) заява, хадайніцтва аб пераглядзе прыгавору, а таксама перагляд, адмена вышэйшай судовай інстанцыяй прыгавору ніжэйшай (параўн. апеляцыя 1);

2) прызнанне выбараў несапраўднымі і адмена іх.

касе́канс

(н.-лац. cosecans, ад complementi secans = секанс дапаўнення)

мат. адна з трыганаметрычных функцый, секанс дадатковага вугла.

касе́та

(англ. cassette, фр. cassette, ад іт. cassetta)

1) святлонепранікальны футляр для захавання святлоадчувальных матэрыялаў (фота- і кінастужак);

2) плоская каробка для магнітафоннай ленты;

3) прыстасаванне, якое забяспечвае аптымальныя ўмовы для захавання і транспарціроўкі розных прыбораў і матэрыялаў.

касі́да

(ар. kasida)

верш панегірычнага, а таксама элегічнага або рэлігійна-павучальнага характару ў арабскай паэзіі.

касінусо́іда

(ад косінус + -оід)

графік трыганаметрычнай функцыі у = cos х.

касі́р

(іт. cassiere)

службовая асоба, якая загадвае касай, прымае і выдае грошы, прадае білеты і інш.

касітэры́т

(ад гр. kassiteros = волава)

мінерал класа вокісаў і гідравокісаў цёмна-бурага, чырвонага, чорнага або жоўтага колеру; алавяная руда.