Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́ва

(польск. kawa < тур. kahve, ад ар. kahva)

парашок з зярнят кафейнага дрэва, а таксама напітак з гэтага парашка;

чорная к. — моцная кава без малака.

кава́дла

(польск. kowadło)

жалезная падстаўка для коўкі металу.

кава́л

(тур. kaval)

духавы музычны інструмент тыпу флейты, распаўсюджаны ў Балгарыі, Югаславіі, Румыніі.

кава́лак

(польск. kawałek, ад с.-н.-ням. kavele)

частка чаго-н. (напр. к. хлеба).

кавале́нтны

(ад ка- + валентны);

к-ае злучэнне — тое, што і гомеапалярнае злучэнне.

кавале́р

(польск. kawaler, ад іт. cavaliere)

1) член рыцарскага ордэна ў перыяд сярэдневякоўя;

2) дваранскі тытул у Іспаніі і Італіі;

3) асоба, узнагароджаная ордэнам;

4) мужчына, які танцуе ў пары з дамай, суправаджае яе на прагулцы і г.д.;

5) нежанаты малады чалавек.

кавалерга́рд

(рус. кавалергард, ад фр. cavalier = коннік + garde = варта, ахова)

салдат або афіцэр асобага палка гвардзейскай цяжкай кавалерыі ў царскай арміі.

кавале́рыя

(фр. cavalerie)

конніца, коннае войска;

лёгкая к. — конніца з лёгкаўзброеных воінаў;

цяжкая к. — конніца з цяжкаўзброеных воінаў.

кавалье́р

(фр. cavalier)

насып уздоўж дарогі, канала або канавы.

кавалька́да

(фр. cavalcade)

група коннікаў на прагулцы.