Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́на

(афр. kanna)

самая буйная жывёла з групы антылоп, якая пашырана ў Паўд. і Усх. Афрыцы.

канава́лія

(н.-лац. canavalia)

расліна сям. бабовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі і Афрыкі; дае ядомыя бабы.

канадо́нты

(н.-лац. conodonti, ад гр. konos = конус + odus, odontos = зуб)

рэшткі вымерлых жывёл у выглядзе дробных зубападобных утварэнняў з фосфарна-кіслага кальцыю, якія сустракаюцца ў адкладах палеазою.

кана́к

(тур. konak)

урадавы будынак, дзяржаўная ўстанова ў мусульман.

кана́л

(іт. canale, ад лац. canalis = труба)

1) напоўненае вадой штучнае рэчышча для суднаходнай сувязі паміж вадаёмамі, а таксама для водазабеспячэння, арашэння і інш. (напр. Панамскі к., абвадняльны к.);

2) вузкая пустая прастора ўнутры чаго-н. у выглядзе трубы, трубкі (напр. к. ствала гарматы);

3) перан. шлях, сродак для дасягнення чаго-н. (напр. дыпламатычны к.).

каналіза́цыя

(ад лац. canalis = труба)

1) сістэма падземных трубаправодаў для выдалення нечыстот (напр. гарадская к.);

2) размеркаванне электрычнай энергіі паміж асобнымі спажыўцамі;

кабельная к. — сістэма падземных кабельных ліній сувязі (тэлефон, тэлеграф і інш.).

канана́да

(фр. canonnade)

моцная бесперапынная стральба з многіх гармат.

канане́рка

(фр. canonnière)

невялікі ваенны карабель з артылерыйскім узбраеннем, прызначаны для дзеянняў у прыбярэжных раёнах мора і ў рэках.

кананіза́цыя

(с.-лац. canoliizatio, ад гр. kanonizo = падпарадкоўваю правілу)

1) залічэнне каго-н. царквою ў святыя;

2) перан. узаконьванне, ператварэнне якога-н. правіла ў абавязковае.

канані́р

(ням. Kanonier, ад фр. canon = гармата)

радавы салдат артылерыст ва ўзброеных сілах некаторых дзяржаў, напр. у Расіі (18 — пач. 20 ст.), у ФРГ.