Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кат1

(польск. kat)

1) асоба, якая прыводзіць у выкананне смяротны прыгавор, мучыць на допыце;

2) перан. жорсткі мучыцель, прыгнятальнік.

кат2

(гал. kat)

1) разнавіднасць судна ў Даніі;

2) снасць для падымання якара на палубу пасля выцягвання яго з вады.

ката-

(гр. kata = зверху ўніз)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «сыходны рух», «паніжэнне».

катабалі́зм

(ад гр. katabole = скіданне)

сукупнасць рэакцый абмену рэчываў у арганізме (метабалізму), якія суправаджаюцца распадам (дысіміляцыяй) складаных арганічных злучэнняў (проціл. анабалізм).

катава́сія

(гр. katabasion = сыходжанне)

1) заключная песня ў царкоўным каноне, у час якой абодва клірасы сыходзяцца разам на сярэдзіну царквы;

2) перан. беспарадак, мітусня, неразбярыха.

катава́ць

(польск. katować)

1) моцна біць, мучыць на допыце;

2) перан. дакараць, прымушаць пакутаваць.

катагене́з

(ад ката- + -генез)

1) кірунак эвалюцыйнага працэсу ў бок спрашчэння будовы і функцыі арганізмаў;

2) змена асадачных горных парод пасля з’яўлення іх у выніку дыягенезу да ператварэння ў метамарфічныя пароды.

катагляцыя́л

(ад ката- + гляцыял)

перыяд дэградацыі і знікнення ледніка на пэўнай тэрыторыі.

катадро́мны

(ад ката- + гр. dromos = бег);

к-ыя міграцыі — рух рыб з рэк у мора для нераставання (напр. міграцыі рачнога вугра).

катадыяптры́чны

(ад ката- + дыяптрычны);

к-ая сістэма — аптычная сістэма, якая складаецца з люстэркаў і лінз.