Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кага́л

(ст.-яўр. kahal = сход)

1) яўрэйская абшчына ў старажытнай Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім, а таксама ў Расійскай імперыі ў 1772—1844 гг.;

2) перан. шумны бязладны натоўп, зборышча.

кага́н

(цюрк. kahan)

тытул кіраўніка дзяржавы ў цюркскіх народаў у сярэднія вякі.

каге́зія

(лац. cohaesus = звязаны)

зліпанне частак цвёрдага цела або вадкасці пры іх кантакце.

кагерэ́нтнасць

(ад лац. cohaerentia = сувязь)

здольнасць да інтэрферэнцыі, якую выяўляюць пры пэўных умовах хвалі, напр. светлавыя, што маюць пастаянную розніцу фаз.

кагерэ́нтны

(лац. cohaerens, -ntis)

узаемазвязаны;

к-ыя хвалі — хвалі, здольныя да інтэрферэнцыі, г.зн. такія, у якіх не змяняецца ў часе розніца фаз.

каге́рэр

(англ. coherer, ад лац. cohaerere = звязвацца)

прыбор, які ў пачатковы перыяд развіцця радыётэхнікі выкарыстоўваўся як дэтэктар радыёхваль.

кагна́ты

(лац. cognati = сваякі)

асобы ў старажытна-рымскім грамадстве, якія знаходзіліся ў кроўным сваяцтве па мужчынскай або жаночай лініі, не падначальваючыся галаве дадзенай сям’і; нараўне з агнатамі1 і маглі выступаць як спадчыннікі.

каго́р

(фр. cahor, ад Cahors = назва французскага горада)

сорт чырвонага дэсертнага вінаграднага віна.

каго́рта

(польск. kohorta, ад лац. cohors, -rtis)

1) атрад войска ў Стараж. Рыме, які складаў дзесятую частку легіёна;

2) перан. моцна згуртаваная група людзей, аб’яднаных агульнай мэтай.

кагуля́ры

(фр. cagoulards, ад cagoule = каптур з выразамі для вачэй і рота)

члены тайнай фашысцкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Францыі ў 30-я гады 20 ст.