Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

капітуля́нт

(с.-лац. capitulans, -ntis)

той, хто адступае перад цяжкасцямі, адмаўляецца ад цвёрдай лініі ў чым-н.

капітуля́рыі

(лац. capitularia)

законы і распараджэнні франкскіх каралёў з дынастыі Каралінгаў.

капітуля́цыя

(н.-лац. capitulatio)

1) спыненне ваенных дзеянняў і здача пераможцу на прадыктаваных ім умовах;

2) перан. адмаўленне ад працягу барацьбы, ад прынцыповай абароны сваіх поглядаў, прызнанне свайго бяссілля ў чым-н. (к. перад цяжкасцямі);

3) нераўнапраўны дагавор, на аснове якога іншаземцам прадастаўляецца даецца рад прывілегій у параўнанні з карэнным насельніцтвам.

капітэ́ль

(лац. capitellum = галоўка)

верхняя частка калоны, або пілястры, размешчаная паміж ствалом апоры і гарызантальным перакрыццём (антаблементам).

капка́н

(цюрк. kapkan)

паляўнічая звералоўная пастка, якая складаецца з дзвюх жалезных дуг і спружыны.

каплі́ца

(польск. kaplica < ст.чэш. kaplicé, ад с.-лац. capella)

невялікае хрысціянскае культавае збудаванне без алтара.

каплу́н

(ст.-польск. kapłun, ад чэш. kapün с.-в.-ням. kappūn)

пакладаны певень, якога адкормліваюць на мяса.

капно́дый

(н.-лац. capnodium)

сумчаты грыб сям. капнодыевых, які развіваецца на лісці дуба, ліпы, яблыні, слівы, вішні.

капо́к

(малайск. kapok)

валакно, якое здабываюць з пладоў так званага баваўнянага дрэва і выкарыстоўваюць для набівання матрацаў, выратавальных кругоў, для гукаізаляцыі і інш.

капо́т1

(фр. capot)

адкідная металічная накрыўка для аховы розных механізмаў ад пылу, вільгаці (напр. к. аўтамабіля).