капітуля́цыя

(н.-лац. capitulatio)

1) спыненне ваенных дзеянняў і здача пераможцу на прадыктаваных ім умовах;

2) перан. адмаўленне ад працягу барацьбы, ад прынцыповай абароны сваіх поглядаў, прызнанне свайго бяссілля ў чым-н. (к. перад цяжкасцямі);

3) нераўнапраўны дагавор, на аснове якога іншаземцам прадастаўляецца надаецца рад прывілегій у параўнанні з карэнным насельніцтвам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)