Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каро́на

(польск. korona, ад лац. corona)

1) каштоўны галаўны ўбор — сімвал улады манарха;

2) перан. улада манарха (прыняць карону);

3) светлы арэол вакол Сонца, бачны ў час зацьмення.

каро́нны

(ад карона)

1) уст. дзяржаўны, урадавы (у манархічных краінах);

2) які найлепш удаецца выканаўцу (напр. к. нумар канцэрта).

каро́тус

(н.-лац. carrhotus)

павук сям. скакуноў, які жыве на адкрытых сонечных месцах, на высокай траве, кустах, пад камянямі.

карпаго́н

(ад гр. karpos = плод + -гон)

жаночы палавы орган чырвоных водарасцяў у выглядзе колбападобнай клеткі, у расшыранай частцы якой развіваецца яйцаклетка.

карпаідэ́і

(н.-лац. carpoidea, ад гр. karpos = плод)

вымерлыя прымітыўныя ігласкурыя з двухбаковасіметрычным панцырам; існавалі ў палеазоі.

карпало́гія

(ад гр. karpos = плод + -логія)

раздзел марфалогіі 1 раслін, які вывучае плады і насенне.

карпара́нт

(ням. Korporant)

член студэнцкага аб’яднання ў нямецкіх універсітэтах.

карпараты́ўны

(ад карпарацыя)

вузкагрупавы, замкнуты ў межах карпарацыі.

карпара́цыя

(англ. corporation, ад с.-лац. corporatio = аб’яднанне)

1) група асоб, аб’яднаных агульнымі прафесіянальнымі або саслоўнымі інтарэсамі (напр. радыёвяшчальная к.);

2) форма акцыянернага таварыства.

карпе́ла

(ад гр. karpos = плод)

відазменены лісток у кветках пакрытанасенных раслін, на якім развіваюцца насенныя зачаткі.