Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падфарнік, , м.

Невялікі дапаможны ліхтар каля пярэдняга крыла на аўтамашыне.

падфастрыгаваць, ; зак.

Падшыць рэдкімі шыўкамі.

  • П. прыпол сукенкі.

|| незак. падфастрыгоўваць, .

падхалім, , м.

Нізкі, подлы ліслівец, які запабягае перад кім-н., каб дамагчыся свайго.

|| ж. падхалімка, .

|| прым. падхалімскі, .

падхалімнічаць, ; незак. (разм.).

Паводзіць сябе як падхалім.

|| наз. падхалімства, , падхалімнічанне, і падхалімаж, .

падхапіць, ; зак.

  1. Падтрымаць, падняць, трымаючы знізу, схапіць (кінутае, тое, што падае).

    • П. сумку.
    • П. саслабелую старую.
    • Імклівая вада падхапіла човен.
  2. Рэзкім, паспешлівым рухам узяць, прыхапіць мімаходам.

    • Хлопец падхапіў дзяўчыну і закружыўся ў танцы.
  3. перан. Адразу або нечакана атрымаць, схапіць (разм.).

    • П. запаленне лёгкіх.
  4. перан. Скарыстаўшы што-н. зробленае, пушчанае ў ход іншым, прадоўжыць пачатае другім (разм.).

    • П. чужую думку.
  5. Пачаць падпяваць.

    • Весела п. песню.
  6. перан. Падтрымаць, расшыраючы і паглыбляючы якое-н. дасягненне.

    • П. пачын.

|| незак. падхопліваць, .

падхарунжы, , м.

У казацкіх войсках царскай арміі: званне, роўнае падпрапаршчыку, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

падхарчаваць, ; зак. (разм.).

Падкарміць, падсілкаваць.

  • П. коней.

|| незак. падхарчоўваць, .

|| звар. падхарчавацца, .

|| незак. падхарчоўвацца, .

падхваліць, ; зак. (разм.).

Трохі пахваліць.

  • П. вучня за адказ.

|| незак. падхвальваць, .

падцерці, ; зак.

  1. Выцерці насуха.

    • П. лужыну пад рукамыйнікам.
    • П. падлогу.
  2. Сцерці, падчысціць (у 2 знач.).

    • П. напісанае.
  3. Выцерці знізу.

    • П. дзіця.

|| незак. падціраць, .

|| звар. падцерціся, .

|| незак. падціранне, і падцірка, .

|| прым. падцірачны, .

падцёк, , м.

  1. След ад сцякання якой-н. вадкасці, фарбы.

    • Падцёкі на сценах.
  2. Сіняватая прыпухласць на целе ад падскурнага кровазліцця пасля ўдару.