дзеяслоў | закончанае трыванне
Падтрымаць, падняць, трымаючы знізу, схапіць (кінутае, тое, што падае).
- П. сумку.
- П. саслабелую старую.
- Імклівая вада падхапіла човен.
Рэзкім, паспешлівым рухам узяць, прыхапіць мімаходам.
- Хлопец падхапіў дзяўчыну і закружыўся ў танцы.
пераноснае значэнне: Адразу або нечакана атрымаць, схапіць (размоўнае).
- П. запаленне лёгкіх.
пераноснае значэнне: Скарыстаўшы што-н. зробленае, пушчанае ў ход іншым, прадоўжыць пачатае другім (размоўнае).
- П. чужую думку.
Пачаць падпяваць.
- Весела п. песню.
пераноснае значэнне: Падтрымаць, расшыраючы і паглыбляючы якое-н. дасягненне.
- П. пачын.
|| незакончанае трыванне:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)