Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

патураць, ✂; незак.

Не пярэчыць, паблажліва адносіцца (да чаго-н. заганнага, адмоўнага).

  • П. свавольству.

|| наз. патуранне, ✂.

патурбавацца, ✂; зак.

Праявіць турботу, клопат у адносінах да каго-, чаго-н.

  • П., каб дзяцей добра накармілі.

патурбаваць, ✂; зак.

Прычыніць некаторы клопат, неспакой, турботы каму-н.

  • Дазвольце вас п.

патухаць, ✂; незак.

Тое, што і тухнуць​1.

патухлы, ✂.

  1. Які перастаў гарэць, свяціць.

    • Патухлая зорка.
  2. перан. Цьмяны, без жыцця (пра вочы, погляд).

    • Патухлыя вочы.

патыднёвы, ✂.

Які праводзіцца, робіцца па тыднях.

  • Патыднёвая аплата.

патыканы, ✂.

Вытканы па аснове рознакаляровым утком.

  • Патыканая коўдра.

патыліца, ✂, ж.

Задняя частка чэрапа, галавы.

  • Ссунуць шапку на патыліцу.
  • Чухаць патыліцу (таксама перан. быць заклапочаным чым-н.; разм.).

|| прым. патылічны, ✂.

патынкаваць, ✂; зак.

  1. Атынкаваць усё, многае.

    • П. усе сцены.
  2. Тынкаваць некаторы час.

    • П. з гадзіну.

патысон, ✂, м.

  1. Агародная расліна сямейства гарбузовых з пляскатым акругленым плодам.

  2. мн. -аў. Плод гэтай расліны.

|| прым. патысонавы, ✂.