Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паскубці, ✂; зак.

  1. што і чаго. Правесці некаторы час, скубучы што-н.

    • П. травы.
  2. Тое, што і выскубці.

    • П. ўсю траву.
  3. перан. Нанесці ўрон, шкоду.

    • Ні за што паскублі чалавека.

паскудзіць, ✂; незак. (разм. груб.).

  1. Пакідаць пасля сябе бруд, гадзіць.

    • Добрая птушка ў сваё гняздо не паскудзіць (прыказка).
  2. Брудзіць, пэцкаць, псаваць.

    • П. сцены.
  3. перан. Рабіць гадасці, шкодзіць.

|| зак. напаскудзіць, ✂.

паскудны, ✂ (разм. груб.).

Брыдкі, агідны.

  • Паскудныя словы.
  • П. чалавек.

|| наз. паскудства, ✂ і паскуднасць, ✂.

паскурчвацца, ✂; зак.

Скурчыцца — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

паскурчваць, ✂; зак.

Скурчыць усіх, многіх або ўсё, многае.

паскусваць, ✂; зак.

Скусіць усё, многае.

паслабець, ✂; зак.

  1. Стаць слабейшым.

    • П. здароўем.
  2. Аслабнуць — пра ўсіх, многіх.

паслабіць, ✂; зак.

  1. Аслабіць, зрабіць менш тугім, нацягнутым, закручаным.

    • П. гайку.
    • П. вяроўку.
  2. Зменшыць сілу, напружанасць чаго-н.

    • П. увагу да чаго-н.
    • П. націск.

|| незак. паслабляць, ✂.

|| наз. паслабленне, ✂.

паслабленне, ✂, н.

  1. гл. паслабіць.

  2. Залішняя паблажлівасць, зніжэнне патрабавальнасці.

    • Ніякіх паслабленняў гультаям.

паслабнуць, ✂; зак.

Аслабнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

  • Вяроўкі паслаблі.