Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паначэпліваць, і паначапляць, ; зак.

Начапіць на каго-, што-н. усё, многае або ў вялікай колькасці.

  • П. вёдры на крукі.
  • П. шаблі.

панашываць, ; зак.

  1. Нашыць вялікую колькасць чаго-н.

    • П. сукенак.
  2. Прышыць многа зверху чаго-н.

    • П. кішэні на камбінезон.

панаядацца, ; зак.

Наесціся — пра ўсіх, многіх.

  • Усе панаядаліся ўдосталь.

панаязджаць, ; зак.

Наехаць, з’ехацца ў адно месца ў вялікай колькасці.

  • Панаязджала шмат людзей на кірмаш.

панда, , ж.

Млекакормячая жывёліна сямейства янотавых.

  • Вялікая п. (бамбукавы мядзведзь).
  • Малая п.

|| прым. пандавы, .

пандус, , м. (спец.).

Нахіленая пляцоўка, якая замяняе лесвіцу, а таксама служыць для ўезду аўтамашын і экіпажаў на мост, у гараж і пад.

пандэмія, , ж.

Павальная эпідэмія, што ахоплівае вялікія рэгіёны, цэлыя краіны.

|| прым. пандэмічны, .

панегірык, , м. (кніжн.).

  1. Даўней: красамоўная прамова хвалебнага зместу.

  2. перан. Празмерная пахвала.

|| прым. панегірычны, .

панегірыст, , м. (кніжн.).

Той, хто складае, гаворыць панегірыкі.

паненка, , ж.

  1. Незамужняя дачка пана.

  2. Маладая дзяўчына.

|| памянш.-ласк. паненачка, .