Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павучальны, .

Які ўтрымлівае ў сабе што-н. карыснае, які служыць урокам, абагачае ведамі, вопытам.

  • П. ўрок гісторыі.
  • Павучальныя вынікі.
  • Павучальная гутарка.

|| наз. павучальнасць, .

павучанне, , н.

Настаўленне, павучальная парада.

павучаць, ; незак.

Даваць павучанні каму-н., настаўляць.

  • П. маладых.

павыбельваць, ; зак.

  1. Пабяліць усё, многае мелам, вапнай і пад.

    • П. сцены.
  2. Надаць святлейшы колер усяму, многаму спецыяльнай апрацоўкай.

    • П. палотны.

павыбівацца, ; зак.

Выбіцца, прабіцца на паверхню — пра ўсё, многае.

  • Дзе-нідзе ўжо павыбівалася першая траўка.

павыбіваць, ; зак.

  1. Рэзкім ударам прымусіць выпасці ўсё, многае.

    • П. вокны.
  2. Ударамі ачысціць ад пылу ўсё, многае.

    • П. дываны.
  3. Зрабіць вялікую колькасць паглыбленняў.

    • Вада павыбівала канаўкі.
  4. Пракласці яздой, хадзьбой, пратаптаць многа чаго-н.

    • П. сцежкі ў жыце.

павыбіраць, ; зак.

  1. Выбраць усё, многае або выбраць што-н. з усяго, многага.

    • П. зярняты.
    • П. самыя лепшыя ягады.
  2. Выбраць галасаваннем усіх, многіх.

    • П. дэлегатаў.

павыбрываць, ; зак.

Выбрыць усё, многае.

павыбягаць, ; зак.

Выбегчы адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.

  • Дзеці павыбягалі з хаты.

павывальвацца, ; зак.

Вываліцца, выпасці адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Кнігі павывальваліся з партфеля.