Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падпарадкавацца, ✂; зак. і незак.

Стаць (быць) у залежнасці ад каго-, чаго-н., падначаліцца (падначальвацца) каму-, чаму-н.

  • П. загаду

|| незак. падпарадкоўвацца, ✂.

|| наз. падпарадкаванне, ✂.

падпарадкаваць, ✂; зак.

  1. Зрабіць залежным, паставіць у залежнасць ад каго-, чаго-н., прымусіць дзейнічаць адпаведна чаму-н.

    • П. каго-н. свайму ўплыву.
    • П. жыццё адзінай мэце.
  2. Паставіць пад непасрэднае кіраўніцтва, перадаць у чыё-н. непасрэднае распараджэнне, падначаліць.

    • П. інстытут Акадэміі навук.
  3. У граматыцы: звязаць паводле спосабу падпарадкавання.

|| незак. падпарадкоўваць, ✂.

|| наз. падпарадкаванне, ✂.

  • Знаходзіцца ў чыім-н. падпарадкаванні.

падпароць, ✂; зак.

Распароць знізу або крыху знутры.

  • П. падкладку.

|| незак. падпорваць, ✂.

падпаручнік, ✂, м.

У царскай арміі: афіцэрскі чын, рангам ніжэйшы за паручніка, а таксама асоба, якая мела гэты чын.

|| прым. падпаручніцкі, ✂.

падпасак, ✂, м.

Падлетак, які дапамагае пастуху.

|| прым. падпаскавы, ✂.

падпасці, ✂; зак.

  1. пад што. Апынуцца пад уплывам каго-, чаго-н., пад уздзеяннем чаго-н. (адмоўнага).

    • П. пад шкодны ўплыў.
  2. Нечакана ўзнікнуць (разм.).

    • Падпала ахвота.

|| незак. падпадаць, ✂.

падпаўзці, ✂; зак.

  1. Наблізіцца да каго-, чаго-н. паўзком.

    • П. да варожага дота.
  2. Паўзком забрацца пад што-н.

    • П. пад куст.

|| незак. падпаўзаць, ✂ і падпоўзваць, ✂.

падпаха, ✂, ж.

Тое, што і паха.

|| прым. падпахавы, ✂.

  • Падпахавая ямка.

падпашнік, ✂, м.

Кавалак шчыльнай тканіны, прышыты знутры адзення пад пахамі, для засцярогі адзення ад поту.

падперазаць, ✂; зак.

Надзець на каго-н. пояс, папругу.

|| незак. падпяразваць, ✂.

|| звар. падперазацца, ✂.

|| незак. падпяразвацца, ✂.