Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазапланавы, .

Які не ўваходзіць у план, які выконваецца звыш плана.

  • Пазапланавае заданне.

|| наз. пазапланавасць, .

пазаплываць1, ; зак.

Заплысці куды-н. — пра ўсіх, многіх.

  • Хлопчыкі далёка пазаплывалі ад берага.

пазаплываць2, ; зак.

  1. чым і без дапаўнення. Заплысці, пакрыцца або напоўніцца чым-н. — пра ўсё, многае.

    • Шчыліны пазаплывалі смалой.
  2. Распаўнець — пра ўсіх, многіх (разм.).

    • Твары пазаплывалі тлушчам.

пазаплятаць, ; зак.

  1. Пераплятаючы, сплесці, заплесці ўсё, многае.

    • П. косы.
    • П. дзіркі ў тыне.
  2. чым. Аплятаючы, пакрыць чым-н. ўсё, многае.

    • Павукі пазапляталі куткі павуціннем.

пазапрагаць, ; зак.

Запрэгчы ўсіх, многіх.

  • П. коней.

пазапухаць, ; зак.

Запухнуць — пра многае.

  • Пазапухалі вочы ад сну.

пазарастаць, ; зак.

  1. Зарасці якой-н. расліннасцю — пра ўсё, многае.

    • Грады пазарасталі пустазеллем.
  2. Пакрыцца валасамі, поўсцю і пад. — пра ўсіх, многіх.

    • Мужчыны пазарасталі бародамі.
  3. Зажыць, зарубцавацца — пра ўсё, многае (разм.).

    • Пазарасталі раны.

пазараўноўваць, ; зак.

Зараўнаваць, зрабіць роўным усё, многае.

  • П. ямы.

пазасаджваць, ; зак.

  1. Засадзіць чым-н. усё, многае.

    • П. клумбы кветкамі.
  2. Пасадзіць прымусова ўсіх, многіх куды-н. (разм.).

  3. каго за што. Прымусіць займацца чым-н. усіх, многіх (разм.).

    • П. дзяцей за ўрокі.
  4. Засунуць, уткнуць куды-н. усё, многае (разм.).

    • П. граблі пад вяроўку на возе.

пазасмечваць, ; зак.

Засмеціць усё, многае.

  • П. вуліцы.