пазарастаць, ; зак.

  1. Зарасці якой-н. расліннасцю — пра ўсё, многае.

    • Грады пазарасталі пустазеллем.
  2. Пакрыцца валасамі, поўсцю і пад. — пра ўсіх, многіх.

    • Мужчыны пазарасталі бародамі.
  3. Зажыць, зарубцавацца — пра ўсё, многае (разм.).

    • Пазарасталі раны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)