Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

панарываць​3, ✂; зак.

Нарыць чаго-н. у вялікай колькасці або ў многіх месцах.

  • Краты панарывалі зямлі.

панасаджваць​1, ✂; зак.

  1. чаго. Насадзіць​1 вялікую колькасць якіх-н. раслін.

    • П. дрэў.
  2. Змясціць, размясціць дзе-н. вялікую колькасць каго-н, чаго-н.

    • П. людзей на аўтамашыну.
    • П. булак у печ.

панасаджваць​2, ✂; зак.

Насадзіць, шчыльна надзець на што-н. усё, многае.

  • П. сякеры і малаткі.

панасвідроўваць, ✂; зак.

Насвідраваць вялікую колькасць адтулін.

панасіць, ✂; зак.

  1. Перанесці з аднаго месца ў другое ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

    • П. сена ў копы.
  2. Давесці да непрыгоднага для нашэння стану (пра вопратку, абутак; разм.).

  3. Ходзячы на працягу якога-н. часу, патрымаць на руках каго-, што-н.

    • П. дзіця.
  4. Пахадзіць у чым-н., у якім-н. адзенні.

    • П. сестрыну сукенку.

панаскварваць, ✂; зак.

Наскварыць многа, для многіх.

  • П. сала на ўсіх гасцей.

панасмажваць, ✂; зак.

Насмажыць многа чаго-н.

  • П. мяса на ўсю брыгаду.

панастаўляць, ✂; зак.

  1. чаго. Паставіць вялікую колькасць чаго-н.; набудаваць многа чаго-н.

    • П. слупоў.
    • П. новых хат.
  2. Нацэліць куды-н. усё, многае.

    • П. рэвальверы на каго-н.
  3. Зрабіць стаячым усё, многае.

    • П. каўняры.

панасушваць, ✂; зак.

Насушыць многа чаго-н.

  • П. грыбоў.

панасылаць, ✂; зак.

Наслаць, прыслаць вялікую колькасць каго-, чаго-н.

  • П. людзей на рамонт дарогі.