Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паколваць, ✂; незак.

Зрэдку злёгку калоць.

  • У грудзях паколвае (безас.).

паколькі, злуч.

Таму што, так як.

  • П. ты там сёння будзеш, то я туды не пайду.

пакора, ✂, ж.

  1. Поўнае падпарадкаванне, пакорнасць.

    • Хрысціянская п.
  2. Паслушэнства, пакорлівае прыняцце лёсу.

    • Прыняць патрабаванні з пакораю.

пакорлівы, ✂.

Паслухмяны, падатлівы; які выражае пакору.

  • П. характар.
  • П. тон.

|| наз. пакорлівасць, ✂.

пакос, ✂, м.

  1. Месца касьбы.

    • Лясны п.
  2. Касьба або час касьбы.

    • Пачынаецца п.
  3. Тое, што і пракос.

|| прым. пакосны, ✂.

пакост, ✂, м.

Спецыяльна апрацаваны алей або тлушч, што прымяняецца для прыгатавання фарбаў, лакаў, кіту і пад.

пакоўзацца, ✂; зак.

Правесці некаторы час, коўзаючыся.

  • П. на лёдзе.

пакоўка, ✂, ж. (спец.).

Загатоўка, апрацаваны каваннем або штампаваннем кавалак металу.

|| прым. паковачны, ✂.

пакоўны, ✂.

Ёмісты, здольны многа змясціць чаго-н.

  • П. куфар.

|| наз. пакоўнасць, ✂.

пакоша, ✂, ж.

Скошаная сенажаць.

|| прым. пакошавы, ✂.