Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўкруг, ✂, м.

Палавіна круга або акружнасці.

  • Сесці паўкругам.

паўкручвацца, ✂; зак.

Укруціцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

паўкручваць, ✂; зак.

Укруціць усё, многае або усіх, многіх.

  • П. лямпачкі.
  • П. дзяцей у хусткі.

паўкрывацца, ✂; зак.

Укрыцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

паўкрываць, ✂; зак.

Укрыць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. бурты саломай.

паўлазіць, ✂; зак.

Улезці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

  • П. у вагон.
  • П. у даўгі.

паўлін, ✂, м.

Птушка сямейства фазанавых са стракатым апярэннем надхвосця ў самцоў.

|| прым. паўлінавы, ✂.

  • Варона ў паўлінавым пер’і (перан. пра чалавека, які імкнецца здавацца важнейшым, чым ёсць на самой справе; іран.).

паўліпаць, ✂; зак.

Уліпнуць — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

  • Лісце паўліпала ў гразь.

паўлітра, ✂, н.

Палавіна літра.

  • П. малака.

паўлітровы, ✂.

Ёмістасцю паўлітра.

  • Паўлітровая бутэлька.