Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зарубцоўвацца, ✂; незак.

Тое, што і рубцавацца.

  • Рана зарубцоўваецца.

зарудзець, ✂; зак. (разм.).

Зрабіцца рудым, зрудзець.

  • Папера ад сонца зарудзела.

заружавелы, ✂.

Які заружавеў, зрабіўся ружовым.

  • Заружавелае неба.

заружавець, ✂; зак.

Стаць ружовым, паружавець.

  • Неба на ўсходзе заружавела.
  • Шчокі заружавелі.

зарука, ✂, ж.

Залог, гарантыя.

  • З. нашых поспехаў.

|| прым. заручны, ✂.

зарумзаць, ✂; зак. (разм.).

Пачаць плакаць.

  • Дзіця зарумзала.

зарунелы, ✂.

Пакрыты рунню, зазелянелы.

  • Зарунелыя палі.

зарунець​1, ✂; зак.

Зазелянець, пакрыцца рунню.

  • Зарунела жыта.

зарунець​2, ✂; безас.; зак.

Пачаць рупець.

  • Яму зарупела бегчы купацца.

заручка, ✂, ж. (разм.).

Магчымасць атрымаць дапамогу, садзеянне ў якой-н. справе з боку каго-н.

  • Мець заручку.