Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падцяжкі, ✂.

Прадмет адзення ў выглядзе дзвюх эластычных, звычайна прагумаваных, перакрыжаваных на спіне тасьмаў, якія падтрымліваюць штаны; шлейкі.

|| прым. падцяжачны, ✂.

падцяць, ✂; зак. (разм.).

  1. Тое, што і падціснуць (у 2 знач.).

    • П. губы.
    • П. хвост.
  2. Падсячы, падрэзаць.

    • П. сякерай ствол.

|| незак. падцінаць, ✂.

падцячы, ✂; зак.

Нацячы пад што-н.

  • Вада падцякла пад дзверы.

|| незак. падцякаць, ✂.

падчаліць, ✂; зак.

Прычальваючы, наблізіцца.

  • П. да прыстані.

|| незак. падчальваць, ✂.

падчапіць, ✂; зак.

  1. Узяць, зачапіўшы знізу.

    • П. бервяно бусаком.
  2. Тое, што і прычапіць (у 1 знач.; разм.).

    • П. вагон да поезда.
  3. перан., каго-што і чаго. Тое, што і падхапіць (у 3 знач.; разм. жарт.).

    • П. жаніха.
    • П. насмарк.

|| незак. падчэпліваць, ✂ і падчапляць, ✂.

|| наз. падчэпліванне, ✂ і падчэпка, ✂.

падчарка, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і падчарыца.

падчарыца, ✂, ж.

Няродная дачка мужа ці жонкі, падчарка.

падчас, прысл.

Часам, у асобныя прамежкі часу.

  • Яму п. бывае вельмі сумна.

падчыстую, прысл. (разм.).

Поўнасцю, без астатку.

  • З’елі ўсё п.

падчысціць, ✂; зак.

  1. Зрабіць больш чыстым; вычысціць.

    • П. у садзе.
  2. Сцерці, саскрэбці (напісанае).

    • П. памарку.
  3. Зрасходаваць або з’есці ўсё, без астатку (разм.).

    • П. усе прыпасы.

|| незак. падчышчаць, ✂.

|| наз. падчыстка, ✂.