Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падушыць​2, ✂; зак.

Апырскаць троху духамі.

  • П. насоўку.

|| звар. падушыцца, ✂.

падфарбаваць, ✂; зак.

Злёгку пафарбаваць.

  • П. губы.

|| незак. падфарбоўваць, ✂.

|| звар. падфарбавацца, ✂.

|| незак. падфарбоўвацца, ✂.

|| наз. падфарбоўка, ✂ і падфарбоўванне, ✂.

падфарнік, ✂, м.

Невялікі дапаможны ліхтар каля пярэдняга крыла на аўтамашыне.

падфастрыгаваць, ✂; зак.

Падшыць рэдкімі шыўкамі.

  • П. прыпол сукенкі.

|| незак. падфастрыгоўваць, ✂.

падхалім, ✂, м.

Нізкі, подлы ліслівец, які запабягае перад кім-н., каб дамагчыся свайго.

|| ж. падхалімка, ✂.

|| прым. падхалімскі, ✂.

падхалімнічаць, ✂; незак. (разм.).

Паводзіць сябе як падхалім.

|| наз. падхалімства, ✂, падхалімнічанне, ✂ і падхалімаж, ✂.

падхапіць, ✂; зак.

  1. Падтрымаць, падняць, трымаючы знізу, схапіць (кінутае, тое, што падае).

    • П. сумку.
    • П. саслабелую старую.
    • Імклівая вада падхапіла човен.
  2. Рэзкім, паспешлівым рухам узяць, прыхапіць мімаходам.

    • Хлопец падхапіў дзяўчыну і закружыўся ў танцы.
  3. перан. Адразу або нечакана атрымаць, схапіць (разм.).

    • П. запаленне лёгкіх.
  4. перан. Скарыстаўшы што-н. зробленае, пушчанае ў ход іншым, прадоўжыць пачатае другім (разм.).

    • П. чужую думку.
  5. Пачаць падпяваць.

    • Весела п. песню.
  6. перан. Падтрымаць, расшыраючы і паглыбляючы якое-н. дасягненне.

    • П. пачын.

|| незак. падхопліваць, ✂.

падхарунжы, ✂, м.

У казацкіх войсках царскай арміі: званне, роўнае падпрапаршчыку, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

падхарчаваць, ✂; зак. (разм.).

Падкарміць, падсілкаваць.

  • П. коней.

|| незак. падхарчоўваць, ✂.

|| звар. падхарчавацца, ✂.

|| незак. падхарчоўвацца, ✂.

падхваліць, ✂; зак. (разм.).

Трохі пахваліць.

  • П. вучня за адказ.

|| незак. падхвальваць, ✂.