Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

патранаж, ✂, м.

Рэгулярнае аказанне лячэбна-прафілактычнай дапамогі ў дамашніх умовах немаўлятам і некаторым катэгорыям хворых.

|| прым. патранажны, ✂.

  • Патранажная сястра.

патранат, ✂, м.

  1. У старажытным Рыме: форма апекі, якая ажыццяўлялася патронамі (у 1 знач.).

  2. Форма выхавання дзяцей, якія страцілі бацькоў у сем’ях працоўных па даручэнню дзяржаўных органаў.

|| прым. патранатны, ✂.

патранеса, ✂, ж. (уст.).

Апякунка ў дабрачыннай установе.

патранташ, ✂, м.

Сумка, перавязь з гнёздамі для патронаў.

|| прым. патранташны, ✂.

патрапаны, ✂.

Які страціў першапачатковы выгляд ад працяглага або неахайнага карыстання.

  • Патрапаная вопратка.
  • П. часопіс.

патрапіць, ✂; зак. (разм.).

  1. у каго-што, на што.

    • Папасці, пацэліць.
    • Не п. рукой у рукаў.
  2. Апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.

    • Як ты сёння патрапіла аж у горад?
  3. Дагадзіць.

    • Яму цяжка п.
  4. з інф. Змагчы, здолець зрабіць што-н.

    • Я не патрапіў дакладна адказаць ім.

|| незак. патрапляць, ✂.

патрашыць, ✂; незак.

Вымаць вантробы.

  • П. курыцу.
  • П. сумкі (перан. даставаць усё, што ў іх знаходзіцца; разм.).

|| зак. выпатрашыць, ✂.

патроіцца, ✂; зак.

Павялічыцца, узмацніцца ўтрая.

  • Рады барацьбітоў патроіліся.

|| незак. патройвацца, ✂.

патроіць, ✂; зак.

Павялічыць, узмацніць утрая.

  • П. намаганні.
  • П. энергію.

|| незак. патройваць, ✂.

|| наз. патройванне, ✂.

патройны, ✂.

Які складаецца з трох частак, трайны.

  • П. канат.