Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

забаўнік, , м.

Чалавек, які ўмее пацяшаць, забаўляць.

|| ж. забаўніца, .

забаўны, .

Такі, які можа пацешыць, развесяліць; дзіўны, цікавы.

  • З. чалавек.
  • Забаўная гісторыя.
  • Забаўнае здарэнне.

|| наз. забаўнасць, .

забег, , м.

У спорце: бег на пэўную адлегласць.

  • З. на 500 метраў.

забегацца, ; зак. (разм.).

Стаміцца ад беганіны.

  • За дзень зусім забегаўся.

забегаць, ; зак.

Пачаць бегаць.

  • У хваляванні з. па пакоі.

забегчы, ; зак.

  1. Бегучы, трапіць куды-н.

    • Цяля забегла ў агарод.
  2. Зайсці куды-н. мімаходам, на кароткі час (разм.).

    • З. да знаёмых.
  3. Бегучы, аддаліцца на значную адлегласць.

    • Хлопчык забег далёка ў поле.
  4. Бегучы, зайсці збоку або абагнаць каго-н.

    • З. наперад (таксама перан. пачаць рабіць што-н. раней часу).

|| незак. забягаць, .

забеспячэнец, , м. (разм.).

Работнік органаў забеспячэння.

забеспячэнне, , н.

  1. гл. забяспечыць.

  2. Тое, чым забяспечваюць каго-, што-н. (матэрыяльныя каштоўнасці, грошы і пад.).

    • Грамадзяне нашай краіны маюць права на матэрыяльнае з. ў старасці.
  3. Сукупнасць мерапрыемстваў па задавальненню матэрыяльных патрэб насельніцтва, якіх-н. арганізацый.

    • Органы забеспячэння.
    • Прадуктовае з.

|| прым. забеспячэнскі, .

  • Забеспячэнскія арганізацыі.

забіваць, ; незак.

  1. гл. забіць ​1.

  2. без дапаўнення. Пападаць, пранікаць (пра струмені вады, снег і пад.).

    • Прыкрыць брызентам, каб дождж не забіваў.
  3. Душыць, мучыць (пра кашаль).

    • Кашаль забівае.

забіцца1, ; зак.

  1. Ударыўшыся, разбіцца насмерць.

    • З. пры падзенні.
  2. Забрацца, схавацца куды-н. (разм.).

    • З. ў куток.
  3. Закупорыцца, засмеціцца.

    • Труба забілася пяском.

|| незак. забівацца, .