Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падсобны, ✂.

Прызначаны ў дапамогу іншаму, дапаможны.

  • Падсобнае памяшканне.
  • П. рабочы.

падсохлы, ✂.

Які злёгку высах, стаў больш сухім.

  • Падсохлая глеба.

падсохнуць, ✂; зак.

Злёгку высахнуць.

  • Дарога падсохла.

|| незак. падсыхаць, ✂.

  • На дварэ стала п. (безас.).

падсочка, ✂, ж. (спец.).

Надразанне дрэў для атрымання жывіцы, соку.

|| прым. падсочны, ✂.

падсправаздачны, ✂.

  1. Які выдаецца з умовай справаздачы.

    • Падсправаздачныя грошы.
  2. Які абавязаны рабіць справаздачу.

    • Падсправаздачная асоба.

|| наз. падсправаздачнасць, ✂.

падспудны, ✂ (кніжн.).

Скрыты, патаемны.

  • Падспудная трывога.

|| наз. падспуднасць, ✂.

падстава​1, ✂, ж.

Прычына, важкія абставіны, якія робяць зразумелымі што-н., з’яўляюцца асновай для чаго-н.

  • Мець законныя падставы для чаго-н.
  • Заявіць пра што-н. з поўнай падставай.
  • На агульных падставах (нараўне з усімі).

◊

  • На падставе чаго, у знач. прыназ. — зыходзячы з чаго-н., апіраючыся на што-н., у адпаведнасці з чым-н.

    • Дзейнічаць на падставе інструкцыі.

падстава​2, ✂, ж.

Даўней: зменныя коні ў дарозе, а таксама месца змены коней.

  • Выслаць падставу.

падставіць, ✂; зак.

  1. Паставіць пад што-н.

    • П. таз пад кран.
    • П. ножку каму-н. (паставіць нагу так, каб аб яе спатыкнуўся ці ўпаў хто-н. іншы; таксама перан. нядобрасумленнымі сродкамі перашкодзіць каму-н. у якой-н. справе; разм.).
  2. Пасунуўшы, наблізіць.

    • П. крэсла госцю.
  3. перан. Пазбавіць усялякай аховы, зрабіць даступным для нападу.

    • П. фігуру пад удар.
  4. Паставіць узамен.

    • П. лічбу ў формулу.

|| незак. падстаўляць, ✂.

|| наз. падстаноўка, ✂.

падстаўка, ✂, ж.

Прадмет, які падстаўляюць пад што-н.

  • Вазоны на падстаўках.

|| прым. падставачны, ✂.