Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падрыўнік, , м.

Спецыяліст па падрыўных работах.

падрыўны, .

  1. Які служыць для падрыву, мае адносіны да ўзрывання чаго-н.

    • П. матэрыял.
    • Падрыўныя работы.
  2. перан. Накіраваны на падрыў чаго-н., нанясенне шкоды чаму-н.

    • Падрыўная дзейнасць.

падрыхтаваць, ; зак.

  1. Правесці папярэднюю работу для ажыццяўлення, выканання чаго-н.

    • П. рукапіс да набору.
  2. Навучыць, даць неабходныя веды для чаго-н.

    • П. спецыялістаў.
  3. Папярэднім паведамленнем настроіць для ўспрымання чаго-н.

    • П. каго-н. да непрыемнай навіны.

|| незак. падрыхтоўваць, .

|| звар. падрыхтавацца, .

|| незак. падрыхтоўвацца, .

|| наз. падрыхтоўка, .

  • Артылерыйская п. (абстрэл пазіцый праціўніка перад наступленнем войск).

падрыхтоўка, , ж.

  1. гл. падрыхтаваць.

  2. Запас ведаў, атрыманых кім-н.

    • Прыйсці ў інстытут з добрай падрыхтоўкай.

падрыхтоўчы, .

Які служыць для падрыхтоўкі да чаго-н.

  • Падрыхтоўчыя курсы.
  • Падрыхтоўчая работа.

падрыць, ; зак.

Узрыхліць зямлю пад чым-н., знізу чаго-н. (пра жывёл).

  • Свіння падрыла яблыню.

|| незак. падрываць, .

падрэберны, .

Які знаходзіцца пад рэбрамі.

  • Падрэберная вобласць.

падрэзаць, ; зак.

  1. Зрэзаць, разрэзаць знізу.

    • П. сцябло.
  2. Падкараціць, абразаючы.

    • П. валасы.
  3. чаго. Нарэзаць дадаткова, яшчэ (разм.).

    • П. каўбасы.
  4. Тое, што і паддзець 2 (у 2 знач.; разм.).

    • П. дакладчыка.

|| незак. падразаць, і падрэзваць, .

|| наз. падразанне, , падрэзванне, , падрэзка, і падрэз, .

падсадзіць, ; зак.

  1. Памагчы каму-н. сесці, узабрацца куды-н.

    • П. хлопчыка на каня.
  2. Пасадзіць, змясціць побач, разам з кім-н.

    • П. дзяўчынку да сябровак.
    • П. пчол у вулей.
  3. Узяць у якасці спадарожніка (у машыну, на калёсы і пад.).

  4. што і чаго. Дадаткова пасадзіць (пра расліны).

    • П. буракоў.
  5. Прырасціць, прыжывіць (спец.).

    • П. скуру.

|| незак. падсаджваць, .

|| наз. падсаджванне, , падсадка, і падсад, .

|| прым. падсадны, .

  • Падсадныя дрэвы.

падсаладзіць, ; зак.

Зрабіць трохі ці больш салодкім.

  • П. сок.

|| незак. падсалоджваць, .