падрыхтаваць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Правесці папярэднюю работу для ажыццяўлення, выканання чаго-н.
- П. рукапіс да набору.
-
Навучыць, даць неабходныя веды для чаго-н.
- П. спецыялістаў.
-
Папярэднім паведамленнем настроіць для ўспрымання чаго-н.
- П. каго-н. да непрыемнай навіны.
|| незакончанае трыванне: падрыхтоўваць.
|| зваротны стан: падрыхтавацца.
|| незакончанае трыванне: падрыхтоўвацца.
|| назоўнік: падрыхтоўка.
- Артылерыйская п. (абстрэл пазіцый праціўніка перад насгупленнем войск).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)