Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пацямнелы, .

Які пацямнеў, стаў цёмным.

  • Пацямнелая ад часу агароджа.

пацяробкі, .

Адходы, якія застаюцца пасля ачысткі чаго-н.

  • Бульбяныя п.

|| прым. пацяробкавы, .

пацярпець, ; зак.

  1. гл. цярпець.

  2. Цярпліва перанесці што-н. на працягу якога-н. часу.

    • Хацелася есці, але прыйшлося п.
  3. каго-што і чаго з адмоўем. Дапусціць, змірыцца з кім-, чым-н.

    • Не п. несправядлівасці.

пацяруха, , ж.

Пацёртае сена, салома, тытунь і пад., а таксама дробныя сыпкія рэшткі чаго-н.

  • Канюшынная п.

|| прым. пацярушны, .

пацясніцца, ; зак.

  1. Тое, што і паціснуцца (у 1 знач.).

    • Пасажыры пацясніліся, каб пасадзіць дзяцей.
  2. Пачаць жыць у цеснаце, пасяліўшы да сябе каго-н.

|| незак. пацясняцца, .

пацясніць, ; зак.

  1. гл. цясніць.

  2. Сцясніць, прымусіць цясней стаць, сесці, размясціцца.

    • Дазвольце вас крыху п.

|| незак. пацясняць, .

пацячы, ; зак.

Пачаць цячы.

  • Пацяклі ручаі.
  • Дах пацёк.
  • Пацякла павольная мелодыя.

пацяшацца, ; незак.

  1. чым і без дапаўнення.

    • Забаўляцца, весяліцца.
    • Вакол было прыгожа, дзеці пацяшаліся.
    • П. рыфмамі.
  2. Здзекавацца, кпіць з каго-, чаго-н.

    • П. з дзівака.